Раманчук крытычна ацаніў паводзіны кандыдатаў у прэзідэнты 19 снежня

На прэс-канферэнцыі 20 снежня Яраслаў Раманчук крытычна выказаўся пра паводзіны некаторых іншых кандыдатаў у прэзідэнты. Па словах Раманчука, мітынг на Кастрычніцкай плошчы Мінску планаваўся як мірнае мерапрыемства. Аднак падчас мітынгу некаторыя кандыдаты павялі людзей на плошчу Незалежнасці. Там былі справакаваныя беспарадкі, з-за чаго пагрозай апынуліся жыцці тысяч чалавек.

Крытычна Рамачук адазваўся пра Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча і Віталя Рымашэўскага.

Палітык папрасіў прабачэня ў грамадзян, якія пацярпелі ад безразважных і правакацыйных дзеянняў у тым ліку некаторых кандыдатаў у прэзідэнты. Ён лічыць, што неабходна правесці стараннае расследаванне падзеяў 19 снежня.