Раманчука не пусцілі ў "Еўропу"
Прэтэндэнту на пасаду прэзідэнта Яраславу Раманчуку адміністрацыя гатэля “Еўропа” адмовіла ў арэндзе памяшкання. Там ён збіраўся 25 жніўня прадставіць праект сваёй прэзідэнцкай платформы. Як паведаміў Еўрарадыё палітык, супрацоўнікі гатэля далі зразумець, што выконваюць загад “зверху”.
Раманчук: “Па міміцы, па вачах, па жэстах і калі чалавек паказвае наверх пальцам і пры гэтым маўчыць альбо ўсміхаецца – відавочна, што гэта не Бог кажа яму не даваць памяшканне, а зусім іншае азначае”.
Нягледзячы на адмову Раманчук мяняць планы і пераносіць презентацыю на іншы дзень не збіраецца.
Раманчук: “Шукаем, паглядзім, у што гэта выльецца. Можа, іншыя людзі пагодзяцца. Ёсць на прыкмеце 5 розных месцаў. Я не думаю, што ва ўсіх месцах закрыюць дзверы”.
У адрозненне ад праграмы “Мільён працоўных месцаў”, якая мае аб’ём у 40 старонак, праект прэзідэнцкай платформы зойме дзве старонкі тэксту. Ён уключыць у сябе не толькі сацыяльна-эканамічныя пытанні, але і пытанні каштоўнасцяў, і ролю дзяржавы ў дапамозе асобнаму чалавеку.