Раману Менцюку пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі
Да 5 гадоў пазбаўлення волі пагражае Раману Менцюку, які ў сакавіку на аўтамабілі тараніў "жывы шчыт" з легкавікоў з людзьмі на трасе Мінск - Мікашэвічы. Ён абвінавачваецца ў парушэнні правілаў дарожнага руху альбо
эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула за сабой па
неасцярожнасці смерць чалавека альбо нанясенне яму цяжкіх цялесных
пашкоджанняў, інфармуе БелаПАН.
Нагадаем, Раман Менцюк і яго жонка Вольга больш за тры месяцы хавліся ад беларускіх праваахоўных органаў у Расіі. Учора рашэннем маскоўскага суда Менцюк быў арыштаваны. Рыхтуюцца дакументы па яго экстрадыцыі на радзіму.