Расія гатовая пусціць газ у Еўропу праз Украіну
Расія запэўніла Еўракамісію, што выканае абавязанні па газавых кантрактах з краінамі Еўраcаюзу, паведамляе РИА Новости за спасылкай на прадстаўніка Еўракамісіі Марлін Холцнер. З яе словаў, расійскі бок запэўніў, што будзе прытрымлівацца кантрактаў. Калі Беларусь сапраўды хоча забіраць газ з газаправоду “Ямал”, то Расія будзе пастаўляць газ праз Украіну для Польшчы і Нямеччыны.