Расія можа падумаць пра газавыя субсідыі для Беларусі

Пра гэта заявіў сёння журналістам старшыня ўраду Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін пасля перамоваў з беларускім калегам Мясніковічам. "Расійскі бок яшчэ раз сфармуляваў, што газ будзем пастаўляць паводле дзейнага кантракту, які працуе да канца бягучага года... Калі будзе трэба, мы гатовыя прыдумаць меры дзяржпадтрымкі з боку Расіі дзеля таго, каб гэтыя пастаўкі не былі цяжкія для гаспадарчых суб'ектаў і бюджэта Беларусі", — перадае словы Пуціна REGNUM.