Расія не дала Беларусі крэдыт на 100 мільярдаў расійскіх рублёў

Расія адмовіла Беларусі ў крэдыце на 100 мільярдаў расійскіх рублёў. Такое рашэнне ў Маскве тлумачаць вялікім аб'ёмам ужо атрыманых крэдытаў.
Аднак Беларусь запытала яшчэ адзін крэдыт у расійскіх банкаў на 2 мільярды долараў пад дзяржаўныя гарантыі, паведамляе агенцтва “РИА Новости” са спасылкай на сваю крыніцу ў расійскім Мінфіне. Пытанне наконт яго пакуль не вырашана.

Як нагадвае БелаПАН, за апошнія тры гады Расія дала крэдытаў Беларусі ўжо на 3 мільярды долараў. Неўзабаве чакаюцца яшчэ 500 мільёнаў у рамках стабілізацыйнага крэдыту, пасля чаго агульны аб'ём доўгу вырасце да 3,5 мільярдаў долараў.