Расія не хоча прадаваць газ транзітам праз Беларусь і Украіну
"Мы не жадаем прадаваць газ транзітам праз краіны, якія будуць яго красці або проста не плаціць за яго", — заявіў 12 снежня міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю ВВС, паведамляе “РИА Новости”.
Ён адзначыў, што "таму будуюцца парты, якія дазволяць экспартаваць паліва наўпрост у краіны Еўропы". Лаўроў падкрэсліў, што дагэтуль адказнасць за парушэнне графіку і аб'ёмаў расійскіх паставак газу ляжала на краінах, якія ажыццяўляюць транзіт.
"З Украінай былі падпісаныя кантракты на вызначаных умовах, якія парушыла Украіна. Тое ж адбылося з Беларуссю. У абодвух выпадках мы не парушылі ніводнага свайго забавязання ў дачыненні як да гэтых дзвюх дзяржаваў, так і да заходніх краін".
У сувязі з гэтым Лаўроў лічыць, што гандляваць з іншымі краінамі без удзелу пасярэднікаў — гэтае законнае права Расіі.