Расія не плануе размяшчаць у Беларусі элементы ядзернай зброі - А. Сурыкаў
Амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў выключыў перспектыву размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскіх элементаў ядзернай зброі ў выпадку заключэння Польшчай пагаднення з ЗША пра дыслакацыю на польскай тэрыторыі элементаў амерыканскай Супрацьракетнай абароны. Пра гэта расійскі дыпламат заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
"Ваеннае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў гэтым пытанні некалькі абмежаванае міжнароднай дамовай 1994 года, у адпаведнасці з якой Беларусь аб'яўленая без'ядзернай зонай, і гарантам гэтага выступіла ў тым ліку Расія", - нагадаў Сурыкаў.
БЕЛТА