Расія ўвяла новыя абмежаванні на пастаўкі беларускага малака
Расія ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўку беларускага малака ад 25 чэрвеня 2010 году, паведамляе інтэрнэт-партал Foodmonitor.ru. Прычынай такіх мераў называюць той факт, што ў прадукцыі вядучых беларускіх прадпрыемстваў неаднаразова знаходзілі антыбіётыкі тэтрацыклінавай групы. Абмежаванні ўвялі ў дачыненні да Барысаўскага і Асіповічскага малочных камбінатаў, Бярозаўскага сырадзельнага камбінату, а таксама кампаніі "Бабушкина крынка".
Адначасова расейская служба сельскагаспадарчага нагляду адмяніла рэжым узмоцненага кантролю за прадукцыяй 7 беларускіх прадпрыемстваў.
Адначасова расейская служба сельскагаспадарчага нагляду адмяніла рэжым узмоцненага кантролю за прадукцыяй 7 беларускіх прадпрыемстваў.