Расія ўзмацняе ціск на Беларускую чыгунку
Як рабочыя пытанні ператвараюцца ў фактычныя ўказанні кіраўніцтву БЧ / LookByMedia
Узаемадзеянне Беларускай чыгункі (БЧ) і расійскіх структур усё больш нагадвае адносіны не партнёраў, а падначаленага і кіраўніка. Пры гэтым у ролі апошняга выступае расійская кампанія. Пра гэта на прыкладзе рабочай перапіскі піша "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі".
Так, з лісты, накіраваным 17 сакавіка 2026 года намеснікам генеральнага дырэктара АТ "РЖД-Лагістыка" Сяргеем Лёвіным першаму намесніку начальніка БЧ, відаць, як рабочыя пытанні ператвараюцца ў прамыя патрабаванні.
Фармальна дакумент выглядае як зварот. Аднак яго змест — "прашу змяніць план прыёму цягнікоў" і "даць даручэнне адказным супрацоўнікам" — па тоне бліжэй да ўнутранай перапіскі адной арганізацыі, чым да ўзаемадзеяння дзвюх самастойных чыгунак розных дзяржаў.
Гаворка ідзе пра затрымку кантэйнернага цягніка з рэфрыжэратарнымі ўстаноўкамі, які ідзе з Кітая ў Беларусь. Падобныя сітуацыі звычайна вырашаюцца аператыўна — праз дыспетчарскія службы, а не праз ліставанне на ўзроўні кіраўніцтва, падкрэслівае "Супольнасць".