Расія вывезе ўранавае паліва з Беларусі, Украіны, Чэхіі
Сёлета Расія плануе вывезці высокаўзбагачанае ўранавае паліва з 13 краінаў. Такая інфармацыя, па звестках ИТАР-ТАСС, прагучала на саміце па ядзернай бяспецы ў Вашынгтоне. У прыватнасці, свежае паліва будзе вывезенае з Беларусі, Украіны і Чэхіі. Адпрацаванае паліва будуць вывозіць у Расію з Беларусі, Украіны, Польшчы, Нямеччыны, Сербіі.
Вываз свежага і адпрацаванага ўранавага паліва адбываецца з даследчых рэактараў расійскай канструкцыі ў краіну паходжання.
Вываз свежага і адпрацаванага ўранавага паліва адбываецца з даследчых рэактараў расійскай канструкцыі ў краіну паходжання.