Расіяне далі Білану другі шанец
На міжнародным музычным конкурсе "Еўрабачанне-2008" у Бялградзе Расію будзе прадстаўляць Дзіма Білан з песняй Believe me. Гэта стала вынікам глядацкага галасавання і галасавання журы 9 сакавіка
падчас канцэрту прэтэндэнтаў.
Галоўным сапернікам Білана быў Сяргей Лазараў, які набраў 48 ачкоў супраць 54, якія атрымаў Дзіма.
Артыста Расіі на "Еўрабачанне-2008" выбіралі з 25 кандыдатаў у два этапы. Спачатку сваё меркаванне выказалі сябры прафесійнага журы, а затым у галасаванні прынялі ўдзел гледачы тэлеканала "Расія".
Нагадаю, Білан змагаўся за права паехаць на галоўны еўрапейскі музычны конкурс у другі раз. У 2006 годзе спявак заваяваў срэбра на конкурсе ў Афінах.
Дадам, што ад Беларусі на "Еўрабачанне-2008" паедзе біланападобны Руслан Аляхно.
Пра шанцы нашага выканаўцы пасля адборачнага тура Расіі мы спыталі ў адказнага за "Еўрабачанне" ў Беларусі Аляксандра Ціхановіча:
"З Расіяй мы ў розных падгрупах. Песні яны спяваюць розныя. Ведаеце, мужчыны такой знешнасці маюць дакладную колькасць прыхільнікаў і прыхільніц. Я думаю, яны падзеляць гэтых прыхільнікаў паміж сабой. Мы жадаем ім поспехаў, каб яны сустрэліся ў фінале і аддалі адзін аднаму па 12 балаў."
Нагадаю, што "Еўрабачанне-2008" стане самым прадстаўнічым за ўсю гісторыю конкурсу. У ім возьмуць удзел выканаўцы з 43 краінаў.
Паўфінальныя спаборніцтвы адбудуцца 20 і 22 траўня, фінал - 24 траўня.
Выступы выканаўцаў адбудуцца ў найбуйнейшай глядзельнай зале на Балканах - Бялградскай арэне, здольнай змясціць каля 20 тысяч гледачоў.
Фота: www.ryzom.com.ru