Расіяне лічаць Беларусь найлепшай "сяброўкай" сярод іншых краін

Беларусь называецца расіянамі найлепшай "сяброўкай" сярод іншых краін. Пра гэта сведчыць штогадовае даследаванне кампаніі "Башкирова и партнёры", прысвечанага адносінам жыхароў Расіі да замежных краін.  Беларусь, якая лідыруе ў спісе "сяброў", набрала 35%, на другім і трэцім месцах - Кітай і Нямеччына - адпаведна 18 і 16%, паведамляе ИТАР-ТАСС.

Рэйтынг "ворагаў" Расіі па-ранейшаму ачольваюць ЗША (33,3%).

Паведамляецца, што расіяне дастаткова стабільныя ў сваіх сімпатыях і антыпатыях да замежных краін. Пазіцыі ЗША, Кітая, Нямеччыны і Беларусі ў падобных даследаваннях застаюцца нязменнымі ўжо на працягу некалькіх гадоў.