Расіяне заплацілі за паляванне на беларускіх дзікоў 2,5 мільёны рублёў

2,5 мільёны рублёў заплацілі паляўнічыя з Масквы і Санкт-Пецярбургу за трох забітых падчас палявання дзікоў. Паляванне арганізавалі супрацоўнікі Баранавіцкага лясгасу. Сёлета расіяне ўпалявалі ў Баранавіцкім раёне 7 дзікоў. Прыязджаюць таксама паляўнічыя з Еўропы: італьянцы палююць на курапатак, немцы – на ласёў.