Расіяніна Арцёма Брэуса пакінулі ў следчым ізалятары

Беларускія праваахоўныя органы адмовілі ў змяненні меры стрымання грамадзяніну Расіі Арцёму Брэусу, арыштаванаму па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках" у Мінску 19 снежня. Пра гэта паведамляе РІА Новости са спасылкай на прадстаўніка расійскай амбасады Вадзіма Гусева. "Амбасада Расіі з расчараваннем ўспрыняла атрыманую ад адваката інфармацыю. Брэус у цяперашні час утрымліваецца ў следчым ізалятары", — сказаў Гусеў.