Расійская амбасада просіць вызваліць Уладзіміра Бялуніна

Амбасада Расіі ў Беларусі накіравала беларускім уладам другую ноту аб змяненні меры ўтрымання затрыманага ў Мінску грамадзяніна Расіі Уладзіміра Бялуніна. Расійская амбасада не звязвае яго затрыманне з іншымі затрыманнямі па справе аб выбуху 4 ліпеня.
Вядома, што Бялуніну 21 год, ён з'яўляецца студэнтам адной з мінскіх ВНУ. Бацькі хлопца, якія раней пераехалі ў Беларусь з Карачаева-Чаркесіі, сцвярджаюць, што ён цяжка хворы. Спачатку міліцыя правяла ператрус у іх мінскай кватэры 4 ліпеня, праз 5 дзён Уладзімр Бялунін быў затрыманы.

Як паведамляе "Інтэрфакс", сёння мусіць адбыцца сустрэча расійскага консула з затрыманым грамадзянінам Расіі.