Расійскі дыпламат задавіў лася і загінуў

Высокапастаўлены чыноўнік расійскага Міністэрства замежных справаў загінуў у аўтааварыі ў Талачынскім раёне Віцебшчыны. Здарэнне адбылося яшчэ 27 чэрвеня, аднак афіцыйна пра яго нідзе не паведамлялася, інфармуе "Ежедневник".

Расійскі дыпламат ехаў на аўтамашыне "Мазда" па тэрыторыі Беларусі. Прыкладна апоўначы каля вёскі Рыжычы Талачынскага раёна ён наехаў на лася, які выбег на праезную частку дарогі. Машына атрымала сур'ёзныя пашкоджанні, а сам дыпламат трапіў у лякарню. Яго спрабавалі выратаваць, але не змаглі.

Пацярпелы сканаў 6 ліпеня, пра што паінфармавалі расійскую амбасаду.