Расійскі газ для Беларусі можа падаражэць у 2011 годзе толькі на 10%

Пра гэта заявіў амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Як адзначае БЕЛТА, дыпламат спаслаўся на кантракт паміж "Газпрамам" і "Белтрансгазам", падпісаны яшчэ ў 2007 годзе. У дакуменце пастаўкі газу ў Беларусь распісаныя да 2011 года ўключна.
У сувязі з гэтым Сурыкаў выказаў здзіўленне, што некаторыя СМІ называюць кошт у 250 долараў на 1000 кубаметраў газу. Ён нагадаў, што ў трэцім квартале 2010 года кошт складае 194 долары. У параўнанні з гэтым кошт можа падняцца толькі на 10%.