Расійскі “Хор Турэцкага” на “Славянскім базары” падтрымаў Украіну

Канцэрт “Хору Турэцкага” прайшоў у Віцебску 8 ліпеня. Традыцыйна калектыў пачаў свой выступ з класічных оперных твораў. Аднак потым артысты ўспомнілі аб сваіх гастролях ва Украіне, калі на іх вачах вяршылася найноўшая гісторыя. Таму яны вырашылі праспяваць песню на ўкраінскай мове. На кулісах сцэны ў гэты час з'явіліся колеры нацыянальнага сцяга Украіны і ўзоры ўкраінскіх ручнікоў і вышыванак. Скончыўшы песню, “Хор Турэцкага” пажадаў Украіне шчасця і росквіту на доўгія стагоддзі, паведамляюць “Народныя навіны Віцебска”.