Расійскі консул сустрэўся з двума затрыманымі ў Мінску расіянамі
Напярэдадні новага года, вечарам 31 снежня, расійскі консул сустрэўся з двума затрыманымі ў Мінску грамадзянамі Расіі, якія знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, паведамляе РІА Новости.
Прэтэнзій ад іх адносна ўмоў утрымання ў цэнтры ізаляцыі не паступала. Консул выканаў просьбу затрыманых і паведаміў іх сваякам пра месцазнаходжанне. Найбліжэйшымі днямі прадстаўнік Расіі зноў мае намер сустрэцца з затрыманымі суайчыннікамі.
Нагадаем, двое з 12-ці вызваленых пасля адміністрацыйнага арышту па справе ўдзелу ў акцыі апазіцыі былі зноў затрыманы, але ўжо ў межах расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня. Паводле інфармацыі пасольства Расіі, адзін з затрыманых пастаянна пражываў у Беларусі.
Расійскае дыппрадстаўніцтва мае намер сачыць за сітуацыяй з затрыманымі суайчыннікамі.