Расійскі рубель 18 лістапада падаражэў, курс еўра знізіўся
На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па выніках таргоў, якія прайшлі ў аўторак, 18 лістапада, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае 10770 рублёў, курс еўра знізіўся на 50 — да 13440 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 227 да 228,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у панядзелак, 17 лістапада, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 10770 рублёў, курс еўра павялічыўся на 100 — да 13490 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 226,5 да 227 беларускіх рублёў.
Фота — Fotolia