Расійскіх паліцыянтаў пакаралі за беларускага рабочага
Суд пастанавіў прысудзіць экс-начальніка паліцыі маскоўскага пасёлка Паўночны Вячаслава Рогава да трох гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.
Таксама тэрмін атрымаў яшчэ адзін паліцыянт. Ён прыгавораны да двух гадоў і сямі месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна. Асуджаныя паліцыянты былі за падробку дакументаў супраць беларускага рабочага, паведамляе "Московский комсомолец".
У канцы красавіка 2010 года на будаўнічай пляцоўцы пабіліся беларускія працоўныя і ахоўнікі з Каўказа. Каўказцы запатрабавалі ад беларусаў спыніць гулянку з алкагольнымі напоямі, а затым сталі іх збіваць ды нават некалькі разоў стрэлілі з пнеўматычнай зброі. Па адным чалавеку з кожнага боку былі шпіталізаваныя.
Пацярпелым усё ж прызналі 27-гадовага беларуса, а завадатарамі — траіх ахоўнікаў. Аднак паліцыянты пазначылі ў дакуменце, што беларус быў паранены ў іншым месцы. Пазней падтасоўку пры праверцы выявілі следчыя, прызналіся ў фальсіфікацыі і паліцыянты. Рогаў паведаміў, што зрабіў гэта "з-за эмацыйнай схільнасці да каўказцаў".
Фота — minsknews.by