Расійскія дыпламаты апелююць да фільма "Жалезам па шкле"

Як паведаміў сёння РІА "Новости" афіцыйны прадстаўнік амбасады Расіі ў Беларусі Вадзім Гусеў, дыпламаты сустрэліся ў СІЗА з Брэусам і Гапонавым. "Суайчыннікі працягваюць настойваць на сваёй поўнай недатычнасці да злачынстваў, што інкрымінуюцца яму, а менавіта ў супраціўленні супрацоўнікам праваахоўных органаў і нанясенні шкоды будынку ўрада", — расказаў Гусеў.

Ён таксама адзначыў, што з ніякімі відэматэрыяламі, якія пацвярджалі б здзяйсненне расіянамі грамадска небяспечных дзеянняў, ані Брэуса, ані Гапонава не знаёмілі.

Дыпламат падкрэсліў, што "ў шырока разрэкламаваным дакументальным фільме "Плошча. Жалезам па шкле", што быў зняты пра снежаньскія падзеі, ні пра якіх расіянаў гаворкі дагэтуль не было".