Расійскія ўгоншчыкі ўпадабалі беларускі сыр

У Падмаскоўі затрымалі двух ульянаўцаў, падазраваных у крадзяжы беларускага сыру. Як паведамляе сайт "Беларускі партызан", два жыхары Ульянаўскай вобласці Расіі былі затрыманыя інспектарамі ў Сергіева-Пасадскім раёне. Іх падазраюць ва ўгоне грузавіка, у якім перавозілася 20 тон сыру, вырабленага ў Беларусі. Вядзецца расследаванне.