"Раснафта" гатовая набыць акцыі Мазырскага НПЗ
Кіраўнік “Раснафты” Ігар Сечын заявіў, што кампаніі цікавыя актывы завода, калі падыдуць умовы продажу.
Як адзначыў Ігар Сечын, “Раснафта” праз сваю даччыную кампанію “Слаўнафта” ужо валодае значным пакетам акцый Мазырскага НПЗ. Аднак, калі Беларусь прыме рашэнне аб продажы другой часткі акцый і выставіць прымальныя ўмовы, дык “Раснафта” гатовая на здзелку.
Цікава, што раней аб намеры купіць акцыі Мазырскага НПЗ заявіў і кіраўнік “Газпрам нафты” Аляксандр Дзюкаў. Калі ўлічыць, што і гэта кампанія мае долю ў “Слаўнафце”, дык лёс беларускага завода фактычна вырашаны, піша “Ежедневник”.
Нагадаем, тыдзень таму пра продаж акцый прадпрыемстваў на аўкцыёнах і па конкурсе абвясціў на сваім сайце Дзяржаўны камітэт па маёмасці. У пераліку больш за 80 прадпрыемстваў. Улады гатовыя прадаць увесь свой пакет 42,76% у ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод". Балансавы кошт пакета на 1 студзеня 2013 года складала 4 677 462 млн рублёў.
Фота: belapan.com.