Распачатыя новыя справы супраць кіраўніцтва “Беларуськалія”
Генеральная пракуратура прад'явіла новыя абвінавачванні па гучнай справе "Беларуськалія”, піша “Ежедневник”.
Нагадаем, яшчэ ў студзені крымінальныя справы былі распачатыя супраць службовых асоб “Беларуськалія” і кіраўнікоў прадпрыемстваў-партнёраў калійнага гіганта.
Цяпер генпракуратура звяла ўсё у адно цэлае. Аказалася, што на прадпрыемстве арудавала арганізаваная злачынная група. Яе асновай былі намеснік начальніка Службы эканамічнай бяспекі "Беларуськалія" і дзве службовыя асобы Ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння прадпрыемства.
Акрамя іх у групу ўваходзілі дырэктары і іх намеснікі "Белрасмаша" і "Завода "Электрамашына".
Усяго, па звестках следства, група налічвала сем чалавек, сярод іх грамадзяне Расіі. Ім інкрымінуюць злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, крадзяжы, махлярства і хабарніцтва.