Распрацоўваецца новая форма беларускіх міліцыянтаў – Уладзімір Навумаў

У беларускіх міліцыянтаў з’явіцца новая форма.
Пра гэта сёння падчас оn-line канферэнцыі, якую праводзіла Нацыянальная тэлерадыёкампанія, заявіў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.

Ён адзначыў, што “прадстаўнікі іншых краінаў” неаднаразова звярталі ўвагу на тое, што беларускага міліцыянта па знешнім выглядзе цяжка адрозніць ад міліцыянтаў расійскіх ці армянскіх.

“Мы хочам змяніць форму адзення, але такім чынам, каб у будучым яе не даводзілася зноў перарабляць”, сказаў Навумаў. Зараз над новым выглядам беларускага міліцыянта працуюць спецыялісты, пасля МУС звернецца “за садзеяннем” да грамадзян.

Пра даты рэалізацыі гэтага праекту Навумаў нічога не паведаміў.