Рассельгаснагляд знайшоў 77 тон заражанай беларускай бульбы

Паводле звестак Рассельгаснагляду, якія перадае БелаПАН, у чатырох партыях харчовай бульбы з Беларусі выяўлены карантынны шкодны арганізм — залацістая бульбяная нематода (Globodera rostochiensis).



Расійскае ведамства адзначае, што заражаная прадукцыя суправаджалася фітасанітарнымі сертыфікатамі, выдадзенымі Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводстве, карантыне і абароне раслін Беларусі. Гэтыя дакументы гарантавалі адпаведнасць прадукцыі карантынным фітасанітарным патрабаванням Расіі.



Таму Рассельгаснагляд звярнуўся да беларускіх калег з просьбай правесці бліжэйшым часам кансультацыі для вырашэння праблем з беларускімі прадуктамі.



Фота — mealblog.ru