Ратавальнікі папярэдзілі выбух бензавоза на трасе Полацк—Вільня(фота)
На трасе Полацк-Вільня гарэў бензавоз. Па папярэдніх высновах, пажар адбыўся з-за кароткага замыкання ў акумулятарах.
Да прыезда ратавальнікаў кіроўца намагаўся сам выцягнуць акумулятарную батарэю, але моцна пацярпеў. З апёкамі 40 адсоткаў паверхні цела ён трапіў у рэанімацыю.
Ратавальнікі залілі палаючы бензавоз пенай, і такім чынам папярэдзілі выбух — цыстэрна не разгерметызавалася, і 15 тон талуолу, што ў ёй былі, засталіся цэлымі.