“Разбітае сэрца пацана” знайшлі свой альбом і нарэшце прэзентуюць яго
Мінскі гурт “Разбітае сэрца пацана” нарэшце прэзентуе свой альбом. Працу над ім гурт цалкам скончыў яшчэ год назад. Прэзентацыя альбома планавалася сёлета ў чэрвені, аднак дыск быў згублены.
Нагадаем, на студыі альбом быў запісаны на дзве матрыцы, адну з якіх адправілі ў Расію на тыражаванне. Аднак у Маскве дыск выдаў памылку, і яго папросту выкінулі. Другая матрыца з’ехала з вакалістам гурта ў Кіеў, пасля чаго альбом выпадкова трапіў на іншы кантынент – у Чыкага. Каб адшукаць пласцінку ў ЗША і вярнуць у Беларусь спатрэбілася ўсё лета.
Такім чынам, амаль праз год пасля запісу альбома дыск усё ж будзе прэзентаваны. Канцэрт адбудзецца ў мінскім клубе “Гудвін” 26 кастрычніка а 18-й гадзіне. Даведкі па тэлефоне 8 (029) 649 08 88.
Чытайце таксама:
“Разбітае сэрца пацана” згубілі дэбютны альбом
“Разбітае сэрца пацана”: Саша і Сірожа — нашы старэйшыя сёстры