Рэміксы на Radiohead “for free”

Каліфарнійскі ды-джэй і прадзюсар AmpLive выпусціў сборнік рэміксаў на апошні альбом Radiohead “In Rainbows”. Але прадавацца яны не будуць – іх трэба бясплатна спампоўваць у Інтэрнэце. Зборнік рэміксаў мае назву 'Radiohead Rainydayz Remixes', і запісаны ён пры падтрымцы такіх выканаўцаў, як Too $hort, MC Zumbi з Zion I, Chali2na з Jurassic 5 і Del the Funky Homosapien. Трэба адзначыць, што самі Radiohead ніякага ўдзелу ў рэміксаванні не прыймалі, але свой дазвол на такую працу далі.

Усе трэкі сборніка размешчаныя на сайце з невялічкім паведамленнем “It’s not up to you. It’s free” (“Вы не маеце выбару. Яны бясплатныя”).

Нагадаем, што калі 'Radiohead' распаўсюджваў альбом 'In Rainbows' праз свой сайт, то ў радку з коштам было напісана “It’s up to you” (“Вырашайце самі”).

Трэк-ліст зборніка:

Rainydayz
Video Tapez (ft. Del The Funky Homosapien)
Nudez (ft. Too $hort & MC Zumbi of Zion I)
Weird Fishez
All I Need
15 Stepz (ft. Codany Holiday)
Reckonerz (ft. Chali2na)
Faustz

Відэа-прэзентацыя сборніка ды-джэем AmpLive (на англійскай):