Іосіф Сярэдзіч: Не закрываюць жа "Советскую Белоруссию"
Так галоўны рэдактар "Народнай волі" пракаментаваў вестку пра намер Мінінформу спыніць выпуск ягонай газеты праз суд.
"Мы рыхтуем чарговы нумар — востры, прынцыповы. Мы нармалёва працуем, калі нас заўважаюць. Не закрываюць жа "Советскую Белоруссию" або "Рэспубліку", — сказаў Іосіф Сярэдзіч "Салідарнасці".
Рашэнне Міністэрства інфармацыі Сярэдзіч ацэньвае як "за межамі здаровага розуму".