1 гектар зямлі ў Астраўцы каштуе 1 мільярд рублёў

Па звестках газеты “Рэспубліка”, гэта параўнальна з коштамі на зямлю ў Гродне. Астравецкія ўлады прагназуюць далейшае падаражэнне: зараз на будоўлі атамнай станцыі ідуць толькі падрыхтоўчыя працы. “Калі ж будаўніцтва пачнецца ў поўным аб’ёме… наплыў інвестараў узрасце”, ― мяркуе старшыня Астравецкага райвыканкама Адам Кавалько.

Падчас будаўніцтва АЭС насельніцтва Астраўца ўзрасце ў 4 разы: з сённяшніх 8,5 тысяч да 30-32 тысяч жыхароў.

Фота: сайт АГП.