1 сакавіка — судны дзень
Сёння будуць судзіць фігурантаў справы пра "масавыя беспарадкі": Малчанава, Новіка, Атрошчанкава, Мядзведзева, Гапонава і Брэўса.
1 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёна будуць судзіць фігурантаў справы пра "масавыя беспарадкі" — Аляксандра Малчанава, Зміцера Новіка і Аляксандра Атрошчанкава. А ў судзе Маскоўскага раёна пачнецца працэс над Змітром Мядзведзем і працягнецца — над расіянамі Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэўсам.