1 снежня зноў даражэюць цыгарэты
Рознічныя кошты на чатыры маркі цыгарэт, што вырабляюцца ў Беларусі, падвышаюцца на 3,7–5,7%.
Інфармацыя пра новыя кошты размешчана на сайце Міністэрства па падатках і зборах, інфармуе БелаПАН.
Рознічная цана на цыгарэты Cooper павялічваецца на 5,7% да 5,6 тысячы рублёў за пачак, Rider — на 5,3% да 6 тысяч, Velvet — на 4,6% да 6,8 тысячы, Osсar — на 3,7% да 8,5 тысячы рублёў за пачак.
Нагадаем, 1 лістапада рознічныя цэны на асобныя маркі цыгарэт былі павышаны на 1,9–13,1%.
Згодна з Асаблівай часткай Падатковага кодэкса, з 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя кошты на цыгарэты. Раней рознічныя цэны рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.