14 траўня ў Брэсце пройдзе літаратурна-музычны салон

А 18-й гадзіне яна пачнецца для запрошаных, з 20.30 – працяг для ўсіх жадаючых. Асаблівую ўвагу будуць надаваць моладзі ў адмыслова адведзены час – з 21-й па 23-ю гадзіну.

На Ноч музеяў гледачам абяцаюць паказаць традыцыі і рэліквіі шляхецкай сядзібы, бальны этыкет і гісторыю моды. Студэнты тэхнічнага ўніверсітэта выставяць “Замалёўкі з альбома” – шэраг творчых работ. Студэнты ўніверсітэта імя Пушкіна ў супрацы з музычным каледжам правядуць літаратурна-музычны салон.

Напрыканцы на вольным паветры каля музея будзе граць гурт “Варэнік блюз бэнд”.