22 верасня — Міжнародны “Дзень без аўтамабіля”
У гэты дзень ва ўсім свеце праходзяць акцыі, мэта якіх — звярнуць увагу на праблему забруджвання паветра ў вялікіх гарадах.
На долю аўтамабіляў прыпадае да 80 адсоткаў выкідаў у атмасферу забруджвальных рэчываў. Агулам па Беларусі толькі аўтамабілі выкідваюць 2,5 тысячы тон такіх рэчываў у суткі. На Мінск прыпадае каля 430 тон. Апроч таго падлічана, што кожны дзень аўтамабілі забіваюць ва ўсім свеце болей за 3000 чалавек. Тым не менш аўтамабіляў усё более, піша “Народная газета”.
У Беларусі акцыі на “Дзень без аўтамабіля” ладзяць трэці год. У многіх буйных гарадах, найперш у Мінску, робяць бясплатным праезд у грамадскім транспарце для аўтааматараў — ім трэба было толькі паказаць пасведчанне кіроўцы і тэхпашпарт на аўто.