25 кастрычніка — гадавіна трагедыі ў Пінску
Роўна год таму ў адным з цэхаў “Пінскдрэву” адбыўся выбух у выніку пажару.
Ахвярамі гэтага здарэння сталі 14 чалавек. Асноўнай прычынай трагедыі сталі парушэнні правіл тэхнікі эксплуатацыі абсталявання, а таксама той факт, што ўся тэхніка ў цэху была вельмі зношанай.
Па факце выбуху ў Пінску завялі крымінальную справу, аднак кіраўніцтва прадпрыемства дагэтуль не прыцягнутае да адказнасці. Былы дырэктар “Пінскдрэву” Ларан Арыніч здолеў выехаць за мяжу і цяпер хаваецца ад следства.