27-гадовы вясковец скраў алкаголю амаль на мільярд

Як паведамляе "Ежедневник", жыхар адной з вёсак летась здолеў з дапамогай махлярства завалодаць прадукцыяй некалькіх прадпрыемстваў, якія вырабляюць алкаголь і спірт. Сума крадзяжу склала больш за 880 мільёнаў рублёў. Мужчыну пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.