27 лютага ў ЕС "беларускае пытанне" абмяркоўваць не будуць?

Еўрарадыё вывучыла папярэдне абвешчаны парадак дня паседжання. У ім пазначаныя для абмеркавання Сірыя, Егіпет, Паўднёвы Каўказ, дыялог паміж Сербіяй і Косавам. Таксама ў парадку дня ёсць Емен, Самалі і Кот д'Івуар.

Такое рашэнне сёння на нарадзе прынялі амбасадары краін-удзельніцаў ЕС.

Нагадаем, што раней абвяшчалася, быццам на гэтым паседжанні будзе абмяркоўвацца "беларускае пытанне". У прыватнасці, нібыта Еўрасаюз меўся пашырыць "чорны спіс" беларускіх чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі. Пра гэта, у прыватнасці, беларускім палітыкам і сваякам палітвязняў паведамляў прадстаўнік Еўрасаюзу Гунар Віганд, які наведаў Мінск на пачатку лютага.