280 дзяўчат хочуць стаць курсанткамі Акадэміі міліцыі
З іх выбяруць толькі 7 найлепшых.
Летась сярод абітурыентак, якія мараць насіць пагоны, конкурс быў 50 чалавек на месца.
Газета "Рэспубліка" паведамляе, што сёлета ў Акадэмію МУС заявы падалі 723 чалавекі, а гэта прыблізна на 20% менш, чым у 2011 годзе. З іх 400 абітурыентаў стануць курсантамі. Самымі запатрабаванымі спецыяльнасцямі з'яўляюцца "Эканамічнае права" і "Судовая экспертыза".
Фота — bymedia.net