3500 чалавек атрымалі траўмы ў сталіцы на галалёдзе

Людзі не толькі атрымліваюць пераломы, але і вывіхі, чэрапна-мазгавыя траўмы. Больш за 100 чалавек пацярпелі ў Мінску ад маразоў, толькі 30% з іх — так званыя "асацыяльныя элементы". Астатнія перамерзлі выключна праз асабістую нядбайнасць.

Як паведамляе тэлеканал "Беларусь-1", на нарадзе ў Мінгарвыканкаме прагучала, што тысячы пацярпелых — гэта выдаткі не толькі на бальнічныя лісты, але і на медабслугоўванне. Медыкі падлічылі: горад губляе каласальныя грошы.