ААН крытыкуе Беларусь за ганенні на апазіцыю
Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека выступіла з крытыкай 16 краін, у якіх чыняць рэпрэсіі супраць праціўнікаў рэжыму.
У гэты спіс увайшлі тры краіны былога СССР — Беларусь, Казахстан і Узбекістан, перадае “Нямецкая хваля”.
Выступаючы ў Жэневе на пазачарговым паседжанні Савета Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па правах чалавека, Наві Пілэй назвала краіны, у якіх для барацьбы са сваімі апанентамі ўлады выкарыстоўваюць увесь спектр рэпрэсіўных метадаў: пагрозы, паклёп, арышты, катаванні, забойствы.