ААЦ абвяргае звесткі пра абмежаванні ў інтэрнэце
Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце распаўсюдзіў спецыяльную заяву.
Яна апублікаваная з нагоды таго, што з 6 студзеня ўводзіцца адміністрацыйная адказнасць за парушэнне патрабаванняў па выкарыстанні нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт.
Па словах ААЦ, якія пераказвае БелаПАН, для грамадзян абмежаванняў па выкарыстанні інтэрнэт-рэсурсаў не прадугледжваецца. Доступ звычайных карыстальнікаў да замежных інтэрнэт-сайтаў не абмяжоўваецца.
Эксперты ААЦ заяўляюць, што інфармацыя пра такія абмежаванні і пра адказнасць за наведванне замежных сайтаў, не адпавядае рэчаіснасці.