Абаронца БАТЭ Сяргей Сасноўскі сёння пераходзіць у "Томь"

Пра гэта заявіў старшыня праўлення беларускага клуба Анатоль Капскі.

"Сяргею, між іншым ужо 29 гадоў, і такога выгоднага кантракту ён можа ўжо больш не атрымаць. Таму мы не маем права чыніць перашкодаў футбалісту, які нямала сіл аддаў у імя ўслаўлення БАТЭ, – прыводзіць словы Капскага афіцыйны сайт БАТЭ. – Але ў дадзенай сітуацыі мы зрабілі ўсё, каб кампенсаваць для клуба гэта няпростае для нас рашэнне".

Нагадаем, 24 лютага ў зваротным матчы 1/16 фіналу каманда Віктара Ганчарэнка згуляла ў гасцях унічыю 0:0 з "Пары Сэн-Жармэнам". У наступны раўнд прайшлі французы дзякуючы нічыёй 2:2 у мінскім матчы 17 лютага.