Абаронцу БАТЭ Сіміча турэцкі клуб купіў за мільён еўра (фота)

Нагадаем, Марка Сіміч гуляў у БАТЭ ад 2011 года, стабільна трапляў у асноўны склад каманды. У 2011 годзе Сіміч стаў лепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі (на фота зверху — ўручэнне прыза).

"Вельмі задаволены, што частка маёй кар'еры прайшла ў барысаўскім клубе, — цытуе словы Марка Сіміча афіцыйны сайт БАТЭ. — Цяпер прыйшоў час для наступнага кроку, пераходу ў больш моцны чэмпіянат... У далейшым застаюся адданым заўзятарам БАТЭ".

Фота — bymedia.net, kayserispor.org.tr