Абменнікі пяройдуць на новы курс долара ўдзень 14 верасня

У мэтах пераходу да збалансаванага валютнага рынку і ў сувязі з адкрыццём дадатковай гандлёвай сесіі на "Беларускай валютна-фондавай біржы" Нацыянальны банк рэкамендаваў банкам пры ўстанаўленні абменных курсаў валют для валютна-абменных аперацый арыентаваццана курсы, якія склаліся па выніках дадатковай гандлёвай сесіі. У сувязі з гэтым 14 верасня банкі зменяць раней устаноўленыя курсы замежных валют пасля правядзення першых таргоў дадатковай гандлёвай сесіі. У той жа час банкам неабходна правесці арганізацыйныя і тэхнічныя мерапрыемствы па куплі і дастаўцы наяўнай замежнай валюты. Улічваючы дадзеную акалічнасць, на першапачатковым этапе банкі будуць ажыццяўляць продаж валюты фізічным асобам у межах набытай у іх валюты і па магчымасці падмацоўваць абменныя пункты.