АБСЕ: падчас выбараў у Беларусі не выканалі многія стандарты

На афіцыйным сайце Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе з'явіўся выніковы даклад місіі назіральнікаў па парламенцкіх выбарах у Беларусі 23 верасня 2012 года. У ім адзначаецца, што нягледзячы на некаторыя паляпшэнні ў Выбарчым кодэксе, многія абавязацельствы і стандарты ў рамках АБСЕ не былі выкананы.

У дакладзе змешчаная рэкамендацыя, каб "выбарчая рэформа ў Беларусі была здзейсненая задоўга да наступных выбараў", каб у выніку выбарчы працэс "стаў празрыстым".

Нагадаем, у выніку выбараў у Палату прадстаўнікоў туды не патрапіў ніводны апазіцыянер. Назіральнікі АБСЕ не прызналі іх празрыстымі і дэмакратычнымі.

Фота — bymedia.net