Ад бюджэтнага фінансавання — да ўнутраных рэзерваў

Аб гэтым заявіў сёння начальнік галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч на выязным семінары дэпутатаў Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў, старшыняў сельскіх Саветаў у ПП НС Беларусі, перадае БЕЛТА.

Па словах прадстаўніка Мінфіна, рэсурсы бюджэту абмежаваныя. "Таму развіццё кожнай бюджэтнай арганізацыі павінна ажыццяўляцца за кошт унутраных рэзерваў, аптымізацыі сваіх уласных выдаткаў. І рэзерваў па аптымізацыі гэтых выдаткаў досыць шмат" — сказаў Ермаловіч. Да прыкладу, Мінфін лічыць неабходным аптымізаваць колькасць занятых у бюджэтнай сферы.