Ад сыходу электрычкі Мінск-Маладзечна з рэек ніхто не пацярпеў

Нагадаем, што аварыя электрычкі Маладзечна-Мінск адбылася ўвечары 3 лістапада каля прыпынкавагу пункту "Мінск-Паўночны". Як выявіла праверка, пры пераводзе стрэлак з рэек сышлі некалькі апошніх вагонаў электрычкі. Пашкоджаныя 10 метраў рэек.

На чыгунцы кажуць, што рэйкі былі адрамантаваныя яшчэ ўчора. Як інфармуе БелаПАН, расследаваннем здарэння займаецца камісія Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.